Заўсёды падавалася несправядлівай прапорцыя часу, за які пішацца твор (маецца на ўвазе сапраўдны твор, а не эпігонскія практыкаванні), і часу, за які ён чытаецца.
Рэдактарская праца над рукапісамі рознага кшталту пацвердзіла, што знешняе (разавае) знаёмства ў большасці выпадкаў дае магчымасць атрымаць толькі агульнае ўяўленне пра напісанае і прыблізна вызначыць узровень.
Таму калі трапляюцца кнігі або творы аўтараў, якія не толькі напамінаюць імі пра сябе літаратурнаму свету, а маюць больш істотныя нагоды для стварэння, не лянуюся перачытаць.
Так адбылося і з кнігай “Эрас” мар’інагорскага паэта Уладзіміра Рунцэвіча.
Заўсёды ёсць небяспека парушэння аб’ектыўнай ацэнкі: зверху ўніз або...
автор - karirina.3   ::   просмотров - 2 089   ::   комметариев - 1   ::   дата - 20-02-2015, 08:22
Статья из ЛиМа №3 от 23.01.2015


Статья из ЛиМа №3 от 23.01.2015
автор - Soaring   ::   просмотров - 1 248   ::   комметариев - 0   ::   дата - 19-02-2015, 18:41
"Лiтаратура i мастацтва" №45 ад 14.11.2014


"Лiтаратура i мастацтва" №45 ад 14.11.2014
автор - Soaring   ::   просмотров - 1 582   ::   комметариев - 0   ::   дата - 16-11-2014, 18:19
ДВЕРЬ ОТКРОЕТСЯ САМА…


ДВЕРЬ ОТКРОЕТСЯ САМА…
Слово редактора

Когда Татьяна Шеина предложила стать редактором сборника ее стихов, подготовленно-сдержанно (ибо встречал ее поэзию в коллективных сборниках, на конкурсах, в интернете) ответил: «Почту за честь». О вступительном слове к сборнику, имея ввиду, что шлагбаум в реальную литературу (в виртуальной, где творчество не лоббируется положением автора, Татьяна давно и высоко оценена) должен быть открыт более известным писателем, обнадежил: «Тоже выскажусь».
автор - Soaring   ::   просмотров - 5 919   ::   комметариев - 0   ::   дата - 25-03-2013, 20:22
Статья из газеты "Літаратура і мастацтва" №52 от 21.12.12
автор - Soaring   ::   просмотров - 2 498   ::   комметариев - 0   ::   дата - 8-01-2013, 15:37
Газета "Літаратура і мастацтва" №48 ад 30.11.2012


Газета "Літаратура і мастацтва" №48 ад 30.11.2012
автор - Soaring   ::   просмотров - 2 857   ::   комметариев - 0   ::   дата - 10-12-2012, 18:55
УЛАДЗІМІР РУНЦЭВІЧ    “ПТУШКІ ДЗЯЦІНСТВА”, “ШЧАСЦЕ. ШЧАСЦЕЙКА”


УЛАДЗІМІР РУНЦЭВІЧ

“ПТУШКІ ДЗЯЦІНСТВА”, зборнік вершаў, ТАА “Ковчег”, 2006, рэдактар Зінкевіч Г. А.
“ШЧАСЦЕ. ШЧАСЦЕЙКА”, вершы для сямейнага чытання, “Кнігазбор”, рэдактар Галіна Каржанеўская

Божий человек
В. Рунцевичу
Кипит, бурлит и злобою плюётся
Наш двадцать первый сумасшедший век,
Но другом был и другом остаётся
Рунцевич Вова – добрый человек.

Он любит всех, он мухи не обидит,
Он всем сердечно руку подает.
Чужое горе он душою видит.
Любовь и свет Володя в мир несёт.

И год от года крепнет, вырастает
Стихов его огромнейший массив.
Не «мачо» он, но кто Володю знает,
Тот скажет, что он внутренне красив.

Пусть наша жизнь стремительно несётся
Подобно водопадам бурных рек,
Мне другом был и другом остаётся
Рунцевич Вова – Божий человек.

Менавіта з гэтага верша, напісанага яшчэ адным паэтам “Жывіцы” Мікалаем Марыным, хацелася б выказаць пэўныя асацыяцыі, якія ўзніклі пры знаёмстве з дзвюма кнігамі Уладзіміра Рунцэвіча. Лічу, што асабістыя прысвячэнні павінны трапляць па адрасе – каму прысвячаліся. Аднак гэтым вершам Мікалай Марын у паэтычнай форме выказаў агульнае стаўленне да адкрытага, сціплага, добразычлівага, разумнага чалавека, якім ведаюць Валодзю.

Птушак сваіх выпускаем з гадамі –
Сведчанне, што пачынаем сталець.
Кружаць разгублена птахі над намі
І не жадаюць з клетак ляцець.

Даволі складана вызначыць месца аўтара ў звыклай паэтычнай іерархіі: як быццам бы аматар, калі не ў СП і публікацый не плойма. І адначасова роскід выданняў, дзе прымалі “правінцыйнага непрафесіянала” (ад спагадлівай раёнкі да чапурыстага “ЛіМ”а, а ў прамежках – “Вясёлка”, “Вожык”, “Мінская праўда”…), дае зразумець, што ўзровень паэзіі Уладзіміра досыць высокі. І яшчэ – адчуваецца ўпэўненасць (пры абсалютнай неамбіцыйнасці!) у тым, што напісалася.

Я ў свет прыйшоў пасля вайны
Пад грукат грому – не бамбёжак,
Між добрай, мірнай цішыні,
Дзе валошкі смачна пахлі збожжам.

Здаецца, і рыфмы не зусім дакладныя, і рытм збіваецца, затое колькі сапраўдных паэтычных пачуццяў!

Белым снегам укрываецца зямля,
Нібы срэбрам – галава матулі.
Не сумуй жа, родная мая,
Накувае лета нам зязюля.

Або:

Змалку не зведаў вялікай я ласкі,
Я і прысмакаў уволю не знаў,
Затое я слухаў бабуліны казкі
І кожны вечар пад іх засынаў.

Кранальна шчырыя адносіны да блізкіх людзей, якім ён любы не за вершы, а проста таму, што ёсць. І што ён – такі, які ёсць. І жаданне адказаць бязмежнай пяшчотай радкоў (спачатку напісаных, а затым – надрукаваных), тым самым падвышаючы цану сказаных словаў.
Захоплена-рыцарскія адносіны да жанчыны працінаюць творчасць Рунцэвіча.

Схіляю нізка галаву,
Бо ёсць на ўсё адна прычына.
Вось так на свеце і жыву –
З любоўю светлай да жанчыны.

І нават даволі верагодныя “абломы” не ўводзяць паэта ў крыўду, не правакуюць пазбавіць п’едэстала прадстаўніц прыгожай паловы.

Мне бы думкі ўсе свае пакінуць,
Я ж паспяшаў за ёй як мог.
Хоць разумеў: яна багіня!
А я… А я зусім не бог.

Тонкі лірызм Уладзіміра суправаджае ягоны спагадны позірк на прыроду.

Таполя рыхтуецца стрэліць лістом.
Прачнецца зямля ад чмялінага гуду.
На лугавіне за дальнім сялом
Пралесак блакітнае цуда.

“Кажуць, што вуснамі дзіцяці гаворыць ісціна. Па-дзіцячы чыстая душа Рунцэвіча таму выдатны доказ. Дабрыня – яго вызначальная якасць. Яшчэ і таму так хораша ўвайсці ў свет ягонай душы, ягонага арганічна народнага таленту”. Гэта з пасляслоўя да зборніка вядомай пісьменніцы Галіны Каржанеўскай.
У кніжцы “Птушкі дзяцінства” ўсяго каля трыццаці вершаў. І кожны з іх – асобная пралесачка, якой кранулася далікатная рука творцы. І якая радуе позірк і ўсцешвае душу.

У кніжачка “Шчасце. Шчасцейка”, як пазначана ў анонсе да кнігі, “увайшлі вершаваныя творы для дарослых і дзяцей, знітаваныя адной тэмай – чалавечае шчасце, яго шматаблічнасць, яго значэнне для чалавека ў любым узросце”. І складаецца яна з двух раздзелаў: для дарослых – “Шчасце”, для маленькіх – “Шчасцейка”.

Шчасце, яно не ў грошах.
Шчасце, яно не ў рэчах.
Шчасце – у людзях харошых,
Кранальных, добрых сустрэчах.

Гэта жыццёвае крэда самога Уладзіміра Рунцэвіча. І той узнёслы настрой і захопленасць паэт шчодра перадае падчас падобных сустрэч тым, хто побач.
Адначасова з тым лірызм і свайго роду “праведнасць” не пазбаўляюць чалавека “з нашага свету” са спагаднай іроніяй або гумарам глядзець на праявы жыцця.

Купіўшы крутую машыну,
Для шчасця займеў ён прычыну.
А хто паўлітроўку купіў,
Шчаслівы той хіба не быў?

Або:

Шчасце пазнаў не адразу,
А пазнаўшы, глядзеў доўга ўслед:
Бачыў, як ля пералазу
З малодкаю цешыўся дзед.

Другі раздзел кнігі, “Шчасцейка”, прызначаны для малечы. Як і ўсё, чаго кранаецца пяро паэта, ён выкананы ў адпаведнасці з унутраным камертонам, які не здраджвае Уладзіміру. Менавіта гэтым камертонам ён правярае на сапраўднасць свае вершы, таму і не надае пільнай увагі фармальнаму прафесіяналізму. Тым не менш аўтар выдатна разумее, што асаблівасць дзіцячай паэзіі – у лёгкай фанетыцы, незагрувашчанай лексіцы, выразнасці вобразаў і адназначнасці сітуацый.

У Нэлы лялька захварэла
І гуляць не хоча з Нэлай.
А можа, лялька ні пры чым тут
І закапрызіла дзяўчынка?

І разам з тым відавочная спроба прыцягнуць цікавасць дзяцей і да роднай прыроды, і да роднага слова.

Кавалёк, кавалёк
Узяў у рукі малаток
Ды куе падковачкі
Ён для шэрай совачкі.

Або:

Вожык працавіты дзень пры дні
Падарункі возіць для радні.
Яблычак начэпіць на калючкі,
Да сынка паўзе або да ўнучкі.

Укладанне абодвух раздзелаў – вершыкі-карацелечкі з чатырох, сама больш – з шасці радкоў. Таму і ўспрымаецца “Шчасце. Шчасцейка” нязмушана, а добразычлівы аўтарскі настрой перадаецца чытачу.

Хацелася б адзначыць яшчэ адну асаблівасць разгледжаных кніжак: яны не ўтрымліваюць маралізатарства, натацый. Уладзімір Рунцэвіч проста любуецца жыццём і радуецца яму, якім бы яно не падавалася. Сапраўды – Божы чалавек…

Юрась Нераток
автор - karirina.3   ::   просмотров - 7 371   ::   комметариев - 0   ::   дата - 18-06-2012, 17:06
Песня, прапетая сэрцам бацькоў


Песня, прапетая сэрцам бацькоў
Вольга Паломцава
автор - Soaring   ::   просмотров - 1 917   ::   комметариев - 0   ::   дата - 14-06-2012, 14:52
УЛАДЗІМІР ЦАНУНІН    “МЫ САМІ ПРА СЯБЕ”, зборнік вершаваных анекдотаў і гумарыстычных вершаў, 2009


Нет ничего лучше искренних веселых искрометных стихов, да еще и написанных на родном языке. Пусть часто они высмеивают: – и очень грустные вещи:

Ваўка заўсёды кормяць ногі.
Мы гэта ведаем з вякоў.
А ў век наш крызісны і строгі
Жанчыны кормяць мужыкоў.

– и очень страшные вещи:

І кепска на душы, і коле сэрца,
І ў галаве заўсёды мітусня.
Ніколі не сядзеў, а ўсё здаецца,
Што на свабодзе не пражыў і дня.

Но главное – заставляют весело смеяться:

Бяда не ў тым, што не клявала,
А што гарэлкі не ўзялі.

– а иногда просто хохотать:

Скажыце, выпадкова тут да вас
Без костак рыбу не завезлі часам?
Праз зубы крамнік буркнуў у адказ:
– Прывезлі каўбасу і ўся без мяса.

Как хорошо встретить автора, который быстро и точно «припечатывает» нашу жизнь, находит нужные образы, заставляет взглянуть на себя и весь этот мир по-другому! И делает это непринужденно и мастерски.

Анна Петрова
автор - karirina.3   ::   просмотров - 2 635   ::   комметариев - 0   ::   дата - 2-04-2012, 15:00
ГАЛІНА НУПРЭЙЧЫК    “ПЯСЧЫНКІ ЧАСУ”, вершы, Мінск, “Кнігазбор”, 2011, рэдактар Галіна Каржанеўская


Очень хорошие и искренние стихи, за которыми встает настоящая белорусская женщина:
– с постоянной хитринкой в глазах:

Мужа трэба ўсё ж шукаць
У Чырвонай Кнізе.

– с непроходящей тоской по матери:

Як моцна я яе люблю
І як яе мне не хапае.

– по-хозяйски оглядывающая окружающий быт:

Гаспадарка марна гіне,
Калі муха – гаспадыня.

– истинно по-женски неприемлющая пьянство:

Па чарзе Іван губляў
Працу, жонку, хату…

– рассказывающая сказки детям:

Мішка з восені ўвіхаўся –
Ладзіў хату, коўдру шыў.
Да зімы падрыхтаваўся,
І мароз аб ім забыў.

Книга названа символично «Пясчынкі часу». Очень радостно было находить в этих «песчинках» настоящие сверкающие крупицы таланта поэтессы с собственным творческим камертоном.

Анна Петрова
автор - karirina.3   ::   просмотров - 2 306   ::   комметариев - 0   ::   дата - 2-04-2012, 14:59

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики